00
00
00
00
секунды
Да 2026 года засталося

Новы год набліжаецца!

дні
гадзіны
хвіліны
Вы хочаце, каб дзеці правялі час чакання навагодніх святаў цікава і з карысцю, а мы хочам вам дапамагчы, зберагчы ваш час і пазбавіць ад лішніх клопатаў

Мы стварылі беларускі набор з заданнямі для дзяцей у перыяд Адвенту

Бо ведаем, як складана бывае знайсці час і сілы на арганізацыю святочнага настрою

Што ўнутры?

Файл у электронным фармаце PDF,
які можна раздрукаваць самастойна.
Больш за 40 маляўнічых картак з заданнямі
на кожны дзень на любы густ. Карткі зробленыя з запасам, каб мець магчымасць выбару.

Чаму гэта зручна?

Мы ўсё прыдумалі і падрыхтавалі за вас.
Вам застаецца раздрукаваць файл, разрэзаць
аркушы і добра правесці час са сваімі дзецьмі!
Карткі не нумераваныя: можна выбіраць заданні
ў залежнасці ад надвор’я, настроя і планаў.

Чым адметны набор?

Мы зрабілі прадукт адмыслова для беларускіх дзяцей: у актуальным кантэксце і, галоўнае, на беларускай мове!
А яшчэ мы самі маем даволі вялікі досвед мацярынства, таму ўсе заданні і заняткі правераныя на нашых уласных дзецях.
Частка творчых заданняў суправаджаецца спасылкамі на шаблоны і майстар-класы, каб зрабіць ваша жыццё яшчэ прасцей.

Хочацца болей?

Калі вам хочацца яшчэ больш радасці і прыгодаў, вам падыйдзе набор, які ўключае не толькі карткі з заданнямі, але і ўлюбёную забаву дзяцей — захапляльны шматкрокавы квэст, разгадаўшы які, дзіця знойдзе галоўны падарунак.
Ну, а калі хочацца чагосьці зусім асаблівага, вы можаце замовіць набор з персаналізаваным квэстам и дадатковай лакацыяй (толькі папярэдзіць пра гэта варта загадзя).
  1. Вы атрымаеце падрыхтаваны для вас файл у электронным фармаце PDF, у якім змяшчаюцца рэкамендацыі па арганізацыі Адвенту і самі карткі з заданнямі.
  2. Раздрукуйце файл (пажаданы каляровы друк, але і чорна-белы таксама падыйдзе), разрэжце аркушы і рыхтуйцеся добра правесці час са сваімі дзецьмі.
  3. Прадумайце, якім чынам дзеці будуць атрымліваць карткі (яны могуць з'яўляцца штодзень у канвертах, быць замацаванымі на сцяне, знаходзіцца ў адмысловых пакеціках ці іншым чынам).
  4. Па жаданні можаце дадаваць да карткі кожны дзень маленькі падарунчак ці пачастунак.
  5. Кожны вечар падбірайце картку на наступную раніцу, зыходзячы з вашых планаў, жаданняў і надвор’я.
  6. На некаторых картках размешчаныя QR-коды з майстар-класамі ці інструкцыямі. Вы можаце карыстацца імі ў якасці падказкі ці выконваць заданне па-свойму.
  7. Квэст (для тарыфаў Цуд на Каляды) можаце выкарыстаць для пошуку галоўнага падарунка ці ў асаблівы дзень. Інструкцыі па арганізацыі квэсту вы атрымаеце разам з файлам.

Як карыстацца нашым адвент-календаром?

Нашы тарыфы
Пасля аплаты выбранага тарыфа вы атрымліваеце зручным для вас спосабам электронны файл у фармаце PDF з напаўненнем згодна з тарыфам
Зімовыя забавы
  • Больш за 40 картак з заданнямі
  • Доступ да сакрэтнай старонкі з рэкамендацыямі, майстар-класамі і спасылкамі
15 BYN
Замовіць
Цуд на Каляды+
  • Больш за 40 картак з заданнямі
  • Доступ да сакрэтнай старонкі з рэкамендацыямі, майстар-класамі і спасылкамі
  • Персаналізаваны квэст на базе стандартнага (мы можам дадаць імёны дзяцей, адну дадатковую лакацыю ці абмеркаваць іншыя варыянты)
40 BYN
Замовіць
Частыя пытанні
Наш адвент-каляндар — гэта электронны файл у фармаце PDF, які ўтрымлівае рэкамендацыі па арганізацыі Адвенту, больш за 40 картак з рознымі заданнямі, карысныя спасылкі.
Made on
Tilda